Перайсці да зместу
Памер шрыфту
Колер
Выявы
Інтэрвал
Звычайная версія
+375 17 342-54-34Прыёмная, пн–чц 8:00–17:00
Прадукцыя · чыгуначная сувязь

Тэрмінал лакаматыва GSM-R «АГАТ-R801»

Распрацаваны ў рамках дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы «Радыёсувязь» у інтарэсах Міністэрства транспарту і камунікацый. GSM фаза 2/2+, служба перадачы даных GPRS.

Тэрмінал лакаматыва GSM-R «АГАТ-R801»

Апісанне

ААТ «АГАТ-СІСТЭМ» у рамках Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы «Стварэнне сучасных сродкаў і сістэмаў радыёсувязі і развіццё іх вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2007-2010 гады» (ДНТП «Радыёсувязь») у iнтарэсах Міністэрства транспарту Рэспублікі Беларусь быў распрацаваны, пастаўлены на серыйную вытворчасць тэрмінал лакаматыва стандарту GSM-R «Агат-R801». Таксама атрыманы дазвол на выкарыстанне радыёчастасцяў на вытворчасць дадзенага абсталявання. Па асноўных параметрах падчас работы ў сетцы GSM-R тэрмінал адпавядае вымогам міжнародных стандартаў ETSI TS 151 010-1, EIRENE. SRS (v.15), FRS (v.7).

Падтрыманыя сэрвісы: 

  • GSM фаза 2/2+ паслугі сувязі;
  • GSM фаза 2/2+ дадатковыя паслугі;
  • GSM фаза 2/2+ служба перадачы даных (GPRS)

Клас магутнасці - 2 (максімальная выходная магутнасць 8 Вт).

Адчувальнасць – мінус 104 дБм. Дыяпазон частасцяў (МГц): 

  • пры перадачы – 876 - 880 (UIC);
  • пры прыёме – 921 – 925 (UIC).

Электрасілкаванне тэрмінала ажыццяўляецца напругай ад 24 да 110 У пастаяннага току бартавой сеткі лакаматыва з дапушчальным адхіленнем напругі крыніцы электрасілкавання ў межах ± 20 %.

Базавы камплект пастаўкі 

  • Радыёблок
  • Пульт кіравання радыёсувяззю ПУР-01
  • Маніпулянт пульта МП-01 

Асноўныя тэхнічныя характарыстыкі:

Максімальная магутнасць, Вт

8

Шырыня паласы выпраменьвання на ўзроўні -3 дБ, МГц

0,22

Адносная нестабільнасць частасцi, ppm

0,1

Адчувальнасць, дБм

-104

Паласа прапускання УВХ на ўзроўні -3 дБ, МГц

0,16

Выбіральнасць па суседнім канале, дБ

-9

Адносная нестабільнасць частасцi, ppm

0,1

Электрасілкаванне тэрміналу ажыццяўляецца напругай ад 24 да 110 В пастаяннага току бартавой сеткі лакаматыва з дапушчальным адхіленнем напругі крыніцы электрасілкавання ў межах ± 20%.

УМОВЫ ЭКСПЛУАТАЦЫІ СКЛАДОВЫХ ЧАСТАК ТЭРМІНАЛУ 

Найменне параметру

 ПУР-01

Радыёблок

Антэна GSM-R/GPS 

Тэмпература навакольнага асяроддзя, °C:

- мінімальная

- максімальная

     
-25
+55

  
-40
+65

     
-40
+65

 Тэмпература навакольнага асяроддзя пры адноснай вільготнасці паветра 93%, °C

+25

+25

+40

Дакументацыя

Іншая прадукцыя каталога

Увесь каталог · 3 вырабы