Пра прадпрыемства
40 гадоў паспяховай працы на рынку сродкаў аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій, больш за 250 чалавек, якія працуюць у навуковай і вытворчай сферы, а таксама сучасная вытворчая база дазваляюць нам распрацоўваць і ствараць інавацыйную прадукцыю. Мы накіраваны на сталае развіццё і пашырэнне нашых магчымасцей.
Асноватворны прынцып нашай арганізацыі — прытрымліванне пажаданняў і інтарэсаў заказчыка ў сферы вытворчасці высакаякаснай навуковай і тэхнічнай прадукцыі, а таксама карпаратыўная адказнасць перад партнёрамі.
Кірункі дзейнасці
Прадпрыемства мае шматпрофільны навукова-вытворчы патэнцыял, які накіраваны на распрацоўку і стварэнне прадукцыі ў галіне:
- сістэм і комплексаў радыёсувязі;
- інфармацыйных тэхналогій;
- комплексных рашэнняў па забеспячэнні бяспекі;
- аўтаматызаваных сістэм кіравання.
Падрабязней — у раздзелах «Прадукцыя» і «Кірункі дзейнасці».
Якасць
Пацвярджэннем высокай якасці работ і паслуг ААТ «АГАТ-СІСТЭМ» з'яўляецца сертыфікат, які сведчыць, што сістэма менеджменту якасці прадпрыемства адпавядае патрабаванням стандартаў СТБ ISO серыі 9001.
Падрабязней — у раздзеле «Сістэма менеджменту якасці».
Звесткі аб арганізацыі
Арганізацыя ўваходзіць у холдынг «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання».
| Поўнае найменне | Адкрытае акцыянернае таварыства «АГАТ-СІСТЭМ» |
|---|---|
| Холдынг | «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» |
| Адрас | 220084, г. Мінск, вул. Францыска Скарыны, 51Б |
| Прыёмная | +375 17 342-54-34 |