Перайсці да зместу
Памер шрыфту
Колер
Выявы
Інтэрвал
Звычайная версія
+375 17 342-54-34Прыёмная, пн–чц 8:00–17:00
Прадукцыя · інфармацыйныя сістэмы

Дзяржаўная інфармацыйная сістэма сацыяльнай абароны (ДIССА)

Забяспечвае работу органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь і пастаўляе інфармацыю для электроннага ўрада рэспублікі.

Дзяржаўная інфармацыйная сістэма сацыяльнай абароны (ДIССА)
Задачы сацыяльнага абслугоўвання
47
Узаемадзеянне з дзяржаўнымі сістэмамі
4
Раённыя і гарадскія кіраванні, дзе працуе сістэма
146
Абслугоўваныя грамадзяне
каля 3,66 млн

Пра сістэму

Дзяржаўная інфармацыйная сістэма сацыяльнай абароны (ДІССА) уключае ў свой склад вырашэнне 47 задач па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва, узаемадзейнічае з 4 дзяржаўнымі сістэмамі, пастаўляе інфармацыю для электроннага ўрада рэспублікі.

У сістэме рэалізавана 15 Законаў Рэспублікі Беларусь, 17 Указаў, 2 Дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 13 Пастаноў Савета Міністраў.

Кірункі работы

ДІССА забяспечвае работу органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь па наступных кірунках:

  1. Пенсійнае забеспячэнне
  2. Дзяржаўная сацыяльная падтрымка насельніцтва ў выглядзе прадастаўлення дзіцячых дапамог
  3. Прадастаўленне сямейнага капіталу
  4. Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога
  5. Улік і размеркаванне тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі
  6. Улік і размеркаванне месцаў у дамах-інтэрнатах
  7. Улік і размеркаванне матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і на аздараўленне
  8. Сацыяльнае абслугоўванне грамадзян

Тэхналогіі

Сістэма распрацавана з ужываннем моў і асяроддзяў праграмавання Delphi, NetBeans IDE, Java, JavaScript, SQL, PL/SQL, а таксама сервераў прыкладанняў Apache Tomcat, GlassFish.

Інфармацыя ў ДІССА захоўваецца і апрацоўваецца ў базах даных пад кіраваннем СКБД Oracle.

Укараненне і суправаджэнне

У цяперашні час сістэма функцыянуе ў 146 раённых і гарадскіх кіраваннях па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, у 6 камітэтах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў і ў камітэце Мінскага гарвыканкама, у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

ДІССА абслугоўвае траціну насельніцтва рэспублікі — каля 3 млн 660 тыс. грамадзян наступных катэгорый: пенсіянераў, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, інвалідаў, малазабяспечаных асоб.

Спецыялістамі IT-сферы арганізацыі ажыццяўляецца суправаджэнне сістэмы і забяспечваецца яе бесперабойная работа.