Перайсці да зместу
Памер шрыфту
Колер
Выявы
Інтэрвал
Звычайная версія
+375 17 342-54-34Прыёмная, пн–чц 8:00–17:00
26 сакавіка 2021

Кіраўніцтва ААТ «АГАТ-СІСТЭМ» прыняло ўдзел ва ўсенароднай акцыі «ПАМЯЦЬ»

Кіраўніцтва ААТ «АГАТ-СІСТЭМ» прыняло ўдзел ва ўсенароднай акцыі «ПАМЯЦЬ»

26 сакавіка ў рамках праходзілай па ўсёй краіне маштабнай патрыятычнай акцыі "Памяць" кіраўніцтва ААТ «АГАТ-СІСТЭМ» наведала мэмарыял "Яма".
Мемарыял узведзены на месцы аднаго з найбуйнейшых у Еўропе яўрэйскіх гета - у той яго частцы, дзе 2 сакавіка 1942 года гітлераўцы знішчылі каля пяці тысяч габрэяў. У сакавіку 1942-го на працягу трох дзён у рове на ўскраіне гета, у якое немцы ператварылі Ракаўскае прадмесці Мінска, расстрэльвалі вялікія групы яго вязняў. Калі нацысты ліквідавалі габрэйскі дзіцячы дом, дзвесце сірот разам з выхавацелямі проста скінулі ў яму і засыпалі іх зямлёй.
Удзельнікі ўсклалі кветкі да мемарыяла і ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту хвілінай маўчання.



Іншыя навіны

Усе навіны