23 сьнежня адміністрацыя і прафсаюзны камітэт ААТ «АГАТ-СІСТЭМ» прынялі ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Прадстаўнікі ААТ «АГАТ-СІСТЭМ» наведалі рэсурсны цэнтр ранняга ўмяшання УАЗ «19-я гарадская дзіцячая паліклініка». Сумесна работнікі цэнтра з валанцёрамі Таварыства падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне з інтэрактыўнымі гульнямі і песнямі, а таксама было паказана тэатральнае шоў з мыльнымі бурбалкамі. Кожнае дзіця атрымала падарунак з рук Дзеда Мароза. Падарункі набыты на сродкі, сабраныя работнікамі Таварыства.
23 снежня 2019

