29 лістапада, ААТ «АГАТ-СІСТЭМ» і Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі адкрылі сумесную вучэбна-навукова-практычную лабараторыю для падрыхтоўкі кадраў для прадпрыемстваў Дзяржкамваенпрама і абароннага сектару эканомікі.
У адкрыцці новай лабараторыі прынялі ўдзел дырэктар ААТ «АГАТ-СІСТЭМ» Віктар Уладзіміравіч Іваноў, рэктар БДУІР Вадзім Анатольевіч Богуш, Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Рэспублікі Беларусь Раман Аляксандравіч Галоўчанка, намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Сяргеевіч Шчарбакоў, дырэктар ААТ «АГАТ-сістэмы кіравання» - кіруючае прадпрыемства холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» Генадзь Станіслававіч Казакоў.
Пераймаючы вопыт вядучых краін свету ў галіне адукацыі і навукі ў рамках рэалізацыі адукацыйных праграм вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі па спецыяльнасцях «Радыётэхніка», «Радыёэлектронныя сістэмы», «Радыёэлектронныя сістэмы абароны інфармацыі» і «Радыёiнфарматыка» установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» створана вучэбна-навукова-практычная лабараторыя.
Фінансаванне гэтага праекту праведзена Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Рэспублікі Беларусь. Функцыянаванне лабараторыі дасць магчымасць павысіць інтэграцыю практычнай падрыхтоўкі ў навукова-даследчай і адукацыйнай дзейнасці, увесцi у адукацыйны працэс распрацаваныя інавацыйныя тэхналогій і палепшыць сістэму падрыхтоўкі спецыялістаў у інтарэсах дзяржаўнага заказчыка. Далейшая праца ў гэтым кірунку дазволіць рэалізаваць механізмы дуальнагй адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

