Нацыянальная аўтаматызаваная сістэма дакументавання і рэгістрацыі народанасельніцтва «Пашпарт».
-
У 1993-1996 г.г. была створана Аўтаматызаваная сістэма збору і фарміравання базы даных машынасчытвальных пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь (АС «Пашпарт»)
-
У 1996 г. была створана Аўтаматызаваная сістэма адрасна-даведачнага Бюро (АСК «АСБ»)
-
У 1999-2000 г.г. была створана Аўтаматызаваная сістэма выдачы відаў на жыхарства і праязных дакументаў замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь (АС «УПП»)
-
У 2002-2004 г.г праходзіла распрацоўка і ўвядзенне КПМС «Пашпарт»
КПМС «Пашпарт» МУС РБ складаецца з:
-
Аўтаматызаванай сістэмы па вядзенню банка пашпартных даных і выдачы машыначытэльнага пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
-
Аўтаматызаванай сістэмы выдачы відаў на жыхарства і праязных дакументаў замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь
-
Аўтаматызаванай сістэмы вядзення адрасна-даведачнай работы
-
Аўтаматызаванай сістэмы адрасна-даведачнага Бюро
-
Аўтаматызаванай сістэмы кіравання службовай дзейнасцю падраздзяленняў пашпартна-візавай службы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Мэты стварэння сістэмы
-
выдача дакументаў па стандарце ICAO;
-
праверка правамоцнасці атрымання дакументаў;
-
прадухіленне атрымання другога пашпарту адным чалавекам;
-
прадухіленне выкарыстання згубленых і выкрадзеных дакументаў;
-
ажыццяўленне пошукаў па базах даных вышуку;
-
захоўванне фатаграфічных малюнкаў (фатаграфія з пашпарта, адбіткі пальцаў і да т. п.);
-
павелiчэнне раскрывальнасці і прадухіленне злачынстваў.
Функцыі, якія рэалізуюцца сістэмай
-
ўвод даных з бланкаў заяў. Ўвод фотаздымкаў, асабістага подпісу і адбіткаў пальцаў з наступнай апрацоўкай і кадаваннем;
-
аўтаматычнае стварэнне персанальнага коду пры першасным атрыманні пашпарта;
-
друк машыначытаемых дакументаў згодна стандарту ICAO;
-
друк і кантроль якасці выдадзеных дакументаў;
-
вядзенне ўліку пустых бланкаў;
-
вядзенне ўліку выдадзеных, бракаваных бланкаў дакументаў, а таксама ўлік несапраўдных, канфіскаваных, згубленых і выкрадзеных дакументаў і бланкаў.