Одно окно
Галоўная/Iнфацэнтр/Навiны/Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №1 «Аб абвяшчэнні 2021 года Годам народнага адзінства»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №1 «Аб абвяшчэнні 2021 года Годам народнага адзінства»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №1 «Аб абвяшчэнні 2021 года Годам народнага адзінства» 13.01.2021

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №1 «Аб абвяшчэнні 2021 года Годам народнага адзінства». Рашэнне прынята для кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
Згодна з Указам Савет Міністраў сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам павінен распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства, а таксама забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні гэтага плана.
Як паведамлялася, прапанова зрабіць 2021-ы Годам народнага адзінства Прэзідэнт выказаў падчас навагодняга звароту да беларускага народа.


Возврат к списку