РЦНББ прызначаны для:
-
стварэння апаратна-праграмнага комплексу рэзервовага інфармацыйнага сховішча НББ і адпаведнага пула сервернага абсталявання;
-
ажыццяўлення сеткавага маніторынгу інфраструктуры асноўнага будынку Нацыянальнай бібліятэкі;
-
правядзення функцыянальнага кантролю вылічальнага і сеткавага абсталявання асноўнага будынку бібліятэкі шляхам праверкі функцыянавання і арганізацыі ўзаемадзеяння паміж праграмнымi і тэхнічнымi сродкамi інфармацыйна-тэхналагічнага забеспячэння новага будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і РЦНББ.
РЦНББ забяспечвае функцыянаванне і арганізацыю ўзаемадзеяння паміж сабой наступных сістэмаў:
-
Аўтаматызаванай бібліятэчнай сістэмы (АБІС), якая забяспечвае комплексную аўтаматызацыю бібліятэчных працэсаў: камплектаванне фондаў; каталагізацыю; аналітыка-бібліяграфічную дзейнасць; абслугоўванне карыстальнікаў; арганізацыю і захоўванне фондаў; міжбібліятэчны абанемент (МБА) і міжнародны міжбібліятэчны абанемент (ММБА), даведачна-бібліяграфічнае інфармаванне; фарміраванне і вядзенне банка даных аўтарытэтных/нарматыўных запісаў; фарміраванне і вядзенне банка даных музейных экспанатаў; суправаджэнне нарматыўна-даведачнай інфармацыі (НДI); фарміраванне статыстычных і іншых справаздач; канвертаванне даных; адміністраванне АБІС;
-
Карпаратыўнага інфармацыйнага парталу (Інтэрнэт-парталу);
-
Аўтаматызаванай сістэмы кіравання бібліятэчнай дзейнасцю (АСКБД), якая забяспечвае комплексную аўтаматызацыю працэсаў планавання і ўліку бібліятэчнай дзейнасці, вядзення бухгалтарскага ўліку, вядзення дагавораў і платных паслуг, кіравання персаналам, дакументазвароту;
-
Рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці, якая забяспечвае падрыхтоўку і выпуск рознай друкаванай і электроннай прадукцыі;
-
Утварэння электронных копій дакументаў, якая забяспечвае электронную апрацоўку карткавых каталогаў (рэтраканверсія карткавых каталогаў); электронную апрацоўку друкаваных дакументаў, рукапісаў, старадрукаваных і рэдкіх кніг, вінілавых дыскаў, аўдыёкасет, відэакасет, мікрафішаў і мікрафільмаў;
-
Забеспячэння абароны ад несанкцыянаванага вынасу дакументаў;
-
Адміністравання і кіравання лакальнай вылічальнай сеткай.
-
Комплекснага выканання работ па рэтраканверсіі карткавых каталогаў НББ.
У склад РЦНББ ўваходзяць:
-
сервернае абсталяванне і рабочыя станцыі;
-
сеткавае абсталяванне;
-
праграмнае забеспячэнне.
Рэзервовы цэнтр тэрытарыяльна выдалены ад асноўнага цэнтру захоўвання даных і, з прычыны гэтага, мае ў сваім складзе ўласныя серверныя кампаненты і ўласную сістэму адміністравання і кіравання ЛВС. Яны ў абмежаваным аб'ёме паўтараюць рашэнні, ужытыя пры пабудове сістэмы адміністравання і кіравання ЛВС асноўнага цэнтра.
Cерверы базаў даных рэзервовага цэнтра ў абмежаваным аб'ёме паўтараюць серверы баз даных асноўнага цэнтру. Абмежаванні накладаюцца толькі на агульны аб'ём вылічальных рэсурсаў сервераў базаў даных, г. зн. па сутнасці - на агульную колькасць гэтых сервераў. Абмежаванні абумоўлены тым, што магутнасці рэзервовага цэнтру павінны толькі падтрымліваць у актыўным і актуальным стане рэзервовае сховішча даных і мець магчымасць абслугоўваць карыстальнікаў карпаратыўнага інфармацыйнага парталу ў кантэксце даступных ім інфармацыйных службаў.
Сховішча даных рэзервовага цэнтру цалкам дублюе сховішча даных асноўнага цэнтру. Абодва сховішчы маюць убудаваныя сродкі кіравання, якія дазваляюць арганізаваць і падтрымліваць аўтаматычную адпаведнасць даных паміж цэнтрамі. Тым самым забяспечваецца несупярэчлівасць і лагічная ўзгодненасць даных у абодвух сховішчах.
Серверы базаў даных прымаюць мінімальны ўдзел у працэсах падтрымкі адпаведнасці даных. Асноўныя задачы сервераў базаў даных - забеспячэнне доступу да даных, апрацоўка уяўленняў даных на ўзроўні іх захоўвання і узгодненае ўзаемадзеянне ў абароненай ад збояў канфігурацыі.
Серверы праграмаў рэзервовага цэнтру функцыянуюць ідэнтычна серверам праграмаў асноўнага цэнтру. Розніца заключаецца толькі ў колькасці падтрымоўваных праграмаў. Рэзервовы цэнтр не абслугоўвае чытачоў, аднак захоўвае магчымасць апэраваньня з гэтымi сродкамі карпаратыўных праграмаў (перш за ўсё АБІС). Таму ў рэзервовым цэнтры працуе частка сервераў праграмаў АБІС, серверы праграмаў MetaLib і SFX і АСКБД.
Серверы карпаратыўнага інфармацыйнага парталу рэзервовага цэнтра цалкам дублююць серверы асноўнага цэнтру. Гэта абумоўлена наступным:
-
карпаратыўны партал для забеспячэння неабходнага ўзроўню і якасці інфармацыйнага абслугоўвання спажыўцоў патрабуе наяўнасці дзеючых, поўнафункцыянальную люстраў і рэзервовы цэнтр выконвае ролю такога люстра;
-
карпаратыўны інфармацыйны партал мае патрэбу ў пэўным сістэмным асяроддзі (серверы Proxy, Web-кэшу, FTP, і да т. п.), без якога функцыянаванне парталу нельга лічыць бяспечным і паўнавартасным;
-
эксплуатацыя асноўных інфармацыйных службаў парталу (або люстра парталу) заўсёды ідзе ў поўным аб'ёме, у той час як інтэграцыя карпаратыўных праграмаў у партал вырабляецца ў параўнальна невялікіх аб'ёмах (пошукавыя службы, даведнікі, працэсінг заказаў);
-
інфармацыйныя службы парталу ствараюць трафік ў адносінах да сервераў баз даных, параўнальны, а то і большы за трафік карпаратыўных праграмаў.
Серверы агульнага прызначэння абслугоўваюць офісную працу рэзервовага цэнтра (файлавае і дакументавае сховішча) і, пры неабходнасці, дазваляюць ўзаемадзейнічаць з серверам FTP парталу. Група сервераў кіравання ўтвараюць асобную ад асноўнага цэнтру захоўвання даных, але ўзгадняемую з ім сістэму адміністравання і кіравання ЛВС. Стварэнне такой сістэмы ў рэзервовым цэнтры неабходна, таму што ўзаемадзеянне сервераў баз даных, сервераў праграмаў, сервераў парталу адбываецца ў рамках ЛВС рэзервовага цэнтра. Аднак, з прычыны таго, што ў рэзервовым цэнтры не прадугледжваецца разгортваць шматлікія рабочыя месцы супрацоўнікаў і чытачоў НББ, намэнклятура сервернага абсталявання дадзенай сістэмы скарочана.
У сістэму адміністравання і кіравання ЛВС рэзервовага цэнтру ўваходзяць у абмежаванай колькасці серверы кіравання - асноўнага сродку кіравання IT-інфраструктурай, а таксама група сервераў, якія кіруюць ЛВС у асноўным, для забеспячэння размежавання доступу да сервераў і іншых рэсурсаў і кіравання глабальнай палітыкай бяспекі.