ААТ «АГАТ-СІСТЭМ» у рамках Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы «Стварэнне сучасных сродкаў і сістэмаў радыёсувязі і развіццё іх вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2007-2010 гады» (ДНТП «Радыёсувязь») у iнтарэсах Міністэрства транспарту Рэспублікі Беларусь быў распрацаваны, пастаўлены на серыйную вытворчасць тэрмінал лакаматыва стандарту GSM-R «Агат-R801». Таксама атрыманы дазвол на выкарыстанне радыёчастасцяў на вытворчасць дадзенага абсталявання. Па асноўных параметрах падчас работы ў сетцы GSM-R тэрмінал адпавядае вымогам міжнародных стандартаў ETSI TS 151 010-1, EIRENE. SRS (v.15), FRS (v.7).
Падтрыманыя сэрвісы:
• GSM фаза 2/2+ паслугі сувязі;
• GSM фаза 2/2+ дадатковыя паслугі;
• GSM фаза 2/2+ служба перадачы даных (GPRS)
Клас магутнасці - 2 (максімальная выходная магутнасць 8 Вт).
Адчувальнасць – мінус 104 дБм. Дыяпазон частасцяў (МГц):
• пры перадачы – 876 - 880 (UIC);
• пры прыёме – 921 – 925 (UIC).
Электрасілкаванне тэрмінала ажыццяўляецца напругай ад 24 да 110 У пастаяннага току бартавой сеткі лакаматыва з дапушчальным адхіленнем напругі крыніцы электрасілкавання ў межах ± 20 %.
Базавы камплект пастаўкі
• Радыёблок
• Пульт кіравання радыёсувяззю ПУР-01
• Маніпулянт пульта МП-01
Асноўныя тэхнічныя характарыстыкі:
Максімальная магутнасць, Вт |
8 |
Шырыня паласы выпраменьвання на ўзроўні -3 дБ, МГц |
0,22 |
Адносная нестабільнасць частасцi, ppm |
0,1 |
Адчувальнасць, дБм |
-104 |
Паласа прапускання УВХ на ўзроўні -3 дБ, МГц |
0,16 |
Выбіральнасць па суседнім канале, дБ |
-9 |
Адносная нестабільнасць частасцi, ppm |
0,1 |
Электрасілкаванне тэрміналу ажыццяўляецца напругай ад 24 да 110 В пастаяннага току бартавой сеткі лакаматыва з дапушчальным адхіленнем напругі крыніцы электрасілкавання ў межах ± 20%.
УМОВЫ ЭКСПЛУАТАЦЫІ СКЛАДОВЫХ ЧАСТАК ТЭРМІНАЛУ
Найменне параметру |
ПУР-01 |
Радыёблок |
Антэна GSM-R/GPS |
Тэмпература навакольнага асяроддзя, °C: - мінімальная - максімальная |
|
|
|
Тэмпература навакольнага асяроддзя пры адноснай вільготнасці паветра 93%, °C |
+25 |
+25 |
+40 |